«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

0

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

135-ты Дзень Нараджэння Марка Шагала — 6 ці 7 ліпеня, Віцебск святкаваў 7. І гэта было весела, інфармацыйна і мнагалюдна. І Музей на Пакроўскай, і Цэнтр на Путна правялі навуковыя і папулярныя квесты на разнастайны густ.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

Мажорным заканчэннем свята стала тэатральна-музейная вечарына — «Каб раскрылася мая душа» з пастаноўкай НАДТ імя Якуба Коласа «Шагал. Шагал…».

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

У афішы тэатра камерная пастаноўка «Шагал. Шагал..» значыцца  «эцюдамі памяці»

Віталь Баркоўскі паставіў спектакль у 1999 годзе  — гадзіннае дзейства для малой залы і гледачоў, якія любяць паразважаць.

Дзіўна, што яна вельмі арганічна ўпісалася ў дворык дома-музея на Пакроўскай з яго яблынямі і стылізаванай брукаванкай.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

Болей чым дваццаць гадоў таму, стыль пастаноўкі быў наватарскі. За аснову Баркоўскі ўзяў драматычны твор В.Драздова «Прамы вагон да Парыжу са ўсімі перасадкамі» і дадаў да яго асабістыя ўспаміны Шагала і яго вершы.

Сцэнаграфію разам з рэжысёрам стварыў Уладзімір Матросаў. Атрымалася сюррэалістычнае лятучае дзейства. Святлана Макаранка апранула артыстаў у традыцыйную вопратку віцебскіх мяшчан пачатку ХХ  стагоддзя .Чорны колер адзення стварае шырму на фоне якой праносяцца будынкі Віцебска і ляціць няспынны час.  Выключэнне — белая сукенка  Волечкі — першага кахання юнака Мойшы. Акцэнт на белы колер стварае нядоўгі адпачынак вачам і падкрэслівае чысціню пачуццяў. Вочы наўмысна шукаюць легкасці ў тэме шэрага суму па Радзіме, якім працята гісторыя.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

У 2000 годзе на тэатральным фестывалі ў Эдынбургу праца «купалаўцаў» была адзначана Гран-пры. І некалькі гадоў яны паспяхова гастраліравалі па вядомым сусветным пляцоўкам. Апошні паказ спектакля за мяжой адбыўся ў Рызе ў 2018 годзе.

Я б назвала драматычны спектакль — сола Марка Шагала — Генадзя Гайдука на фоне віцебскай безнадзеі.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

Не ведаю як у 1999 годзе, а зараз выканаўца галоўнай ролі, наблізіўшыся да ўзросту сваёй ролі, робіць вобраз асабліва шчымлівым. А Волечка (Алена Чыстабаева) стала часцінай шкадавання па незваротна прайшоўшай маладосці.

Сцэна, калі Шагал перакульвае стол-раму з Волечкай, як раз мяжа падзелу жыцця на мінулае і будучыню.

https://vkurier.com/wp-content/uploads/2022/07/0-02-0a-92dc848e7f6e709ba320543e887abbcae8b7e91223ce0facef082a37bf88918d_d57ec23af6a55998.mp4

 

Таццяна Арлова ў 2000 годзе назвала  спектакль эцюдным, кліпавым і сучасным. Яна пісала аб тым, што астатнія ролі ў ім складаюць фон. Такім ён і застаўся, але ж час зрабіў свой унёсак. І фон ператварыўся ў складзенную з асабістых фрагментаў мазаіку.

Рысы сваякоў і суседзяў склалі асаблівы сусвет — жывы і дзейсны.Гэта яны — малыя людзі дапамаглі Віцебскаму яўрэю з’ехаць туды, дзе можна быць сабой і не памерці з голаду. І ён скарыстаўся магчымасцю: стаў модным, паспяховым,  вядомым парыжскім мастаком — Маркам Шагалам.

Мара Іды — маці мастака здзейснілася. Аднойчы ён сказаў: «Мама, я хачу стаць мастаком».  Ніхто яму не верыў ,акрамя маці.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

У выкананні Анжэлікі Баркоўскай вобраз Іды — наш айчынны. Яўрэйска-беларускі вобраз прастой жанчыны гатовай на любыя ахвяры, абы дзецям пашчасціла.

Бацька (Вячаслаў Грушоў) — не схільны да сентыментаў, але таксама  гатовы ўсё зрабіць для «неразумнага» сына, які замест паспяховага бізнесу з селядцом, хоча стаць нейкім «мастаком».

Ён хоць і кінуў зняважліва пад ногі сыну 27 рублёў, але ж на іх Шагал купіў білет ў Піцер і выцягнуў тую пажаданую карту з калоды шанцавання. Бо без Піцера не было б Бэлы Розенфельд і не было б Парыжу.

Зухаваты дзядзька Зюзя — Уладзіслаў Жураўлёў, Камісар (Грыгорый Шацько),Сцяпанаўна (Тамара Скварцова) — хор, які сваімі здзекамі і неразуменнем  толькі рабілі мацнейшым жаданне юнака з’ехаць, каб стаць майстрам.

Ролі другога плану не зліваюцца ў незаўважаны фон. Яны ствараюць агульнае палатно з рысамі кожнага вобразу.

Асаблівасцю пастаноўкі стала тое, што Бэла (Наталля Саламаха-Конанава  тут на другім плане. Для пастаноўкі узяты канкрэтны факт біяграфіі і Бэла ў ім не гучыць. Мабыць і задумка была падкрэсліць тых,  хто застаўся тут і не раздзяліў шчаслівую Парыжскую  будучыню.

Незразумела навошта ў п’есе быў патрэбны паляк-фатограф (Дзмітрый Каваленка)? Каб весялей трохі было ці што? А  мо гэта намёк на працу Шагала фота рэтушорам? Ці проста вобраз з успамінаў?  Я магу толькі здагадацца.

Увогуле, увесь спектакль — сумная песня, але ж мы ведаем, што сумаваць вельмі прыемна, калі ты на высокім узроўні піраміды Маслоу..

А калі кожны дзень — барацьба за жыццё і за свае погляды, то не да сенціментаў.

Напрыклад Малевіч, які не змог з’ехаць, мемуараў  не пакінуў. І нават дакладнае месца пахавання  невядома.

Ну гэта так …пра жыццё.

«Шагал. Шагал…» — пастаноўка Тэатра імя Якуба Коласа ў двары музея на Пакроўскай

А спектакль гледачам вельмі спадабаўся. І прыемна, што на паказ прыехаў пастаноўшчык — Віталь Баркоўскі, які працуе ў Смаленску.

12 ліпеня ў 19.00 на камернай сцэне спектакль «Шагал. Шагал…» будзе паўтораны.

А 15 ліпеня ў межах традыцыйных тэатральных сустрэч  будзе камедыя «Несцерка» — візітная картка нашага тэатра. Камедыю Навума Лойтара, прэм’ера якой адбылася 1 траўня 1941 года, адновіць Віталь Баркоўскі. Галоўную ролю выканае — Пятро Ламан.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.